^Наверх

Вторник, 01 Ноябрь 2016 00:15

Пастырскія аб’явы на 30.10.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

  XXХІ  Звычайная Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, чацвер,– святая Імша ў 18.00
  • у аўторак – святая Імша ў 10.00 і 18.00
  • у пятніцу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 6 лістапада – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 1 лістапада – урачыстасць Ўсіх Святых.
  • 2 лістапада – успамін Усіх памерлых вернікаў.
  • 4 лістапада – успамін св. Караля Барамея.
  1. 1 лістапада – абавязковая ўрачыстасць Усіх Святых. Святая Імша вечарам – складковая, у інтэнцыях нашых сем’яў, блізкіх, знаёмых. Будзем прасіць Міласэрнага Бога аб Яго благаслаўленні, неабходных ласках, здароўі душы і цела.
  2. 2 лістапада – успамін Усіх памерлых вернікаў. Асаблівая малітва за памерлых, якая будзе працягвацца да 8 лістапада.
  3. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  4. 3-4 лістапада плануецца, што ў нас будуць госці – моладзь з Бабруйска, якая захацела, так як і ў мінулым годзе, менавіта ў нашай супольнасці перажыць невялікія духоўныя практыкаванні. Шчыра запрашаем далучыцца да сумеснай малітвы.
  5. Ініцыятыва “Ружанцовай Круцыяты” – у інтэнцыі ““Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
  6. Молімся за дыякана Паўла Трона і дыякана Дзяніса Бразінскага, якія рыхтуюцца да прыняцця святарскіх пасвячэнняў, а таксама за семінарыста Аляксея Пілевіча, які хутка прыме пасвячэнне дыяканату.
  7. 13 лістапада а 11 гадзіне ў магілёўскай катэдры адбудзецца Імша падзякі за Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці і закрыццё Святых Дзвярэй як Брамы Божай Міласэрнасці, а таксама адкрыццё памятнага знака Года Міласэрнасці.
  8. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1313 раз Последнее изменение Вторник, 01 Ноябрь 2016 00:19

Наведвальнікі

4444642
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1626
2168
1626
4430116
43639
77019
4444642
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 20:39:11
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.