26 кастрычніка мы будзем мець магчымасць сумесна прасіць заступніцтва Багародзіцы праз фігуру Маці Божай Фацімскай.
Парадак наведвання Фігуры Маці Божай Фацімскай у Горках:
- 26 кастрычніка, серада
17.45 – прывітанне фігуры і ўнясенне яе у капліцу
18.00 – святая Імша, ружанцовае набажэнства
- магчымасць прыватнай малітвы
- 27 кастрычніка, чацвер
9.00 – магчымасць прыватнай малітвы
9.30 – ружанцовае набажэнства
10.00 – святая Імша, развітанне фігуры Маці Божай Фацімскай, падрыхтоўка да перавозу ў Мсціслаўскую парафію.
Шчыра запрашаем прыняць удзел у супольнай малітве!