^Наверх

Понедельник, 17 Октябрь 2016 16:05

Пастырскія аб’явы на 16.10.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

  XXІХ  Звычайная Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ 
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • з  панядзелку па пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 23 кастрычніка – святая Імша ў 10.00 і 16.00. Перад святой Імшой а 16 гадзіне – ружанцовае набажэнства (15.30).
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі
  • 18 кастрычніка – свята св. Лукі, Евангеліста
  1. Кастрычнік – месяц, калі мы асаблівым чынам закліканы да малітвы на ружанцы.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  3. 20 кастрычніка – гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
  4. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  5.  У сеціве распачало працу “Радыё Марыя” па беларуску (тэставая версія). Ужо на сённяшні дзень ёсць магчымасць штодзённа яднацца ў малітве – святая Імша, ружанцовая малітва, навіны Ватыканскага Радыё. Праект пакуль знаходзіцца на старонцы:
  6. На працягу дзевяці месяцаў у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі па дэканатах архідыяцэзіі. Нашую супольнасць фігура Маці Божай Фацімскай наведае 26 кастрычніка. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю.
  7. Як ведаеце, пры зборы ахвяраванняў на рамонты ў нашай парафіі мы раздаём “цаглінкі” – невялікія памяткі аб тым, што ахвяраванне – дар сэрца – прызначаюцца менавіта на патрэбы парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі. Каардынатарам распаўсюджвання “цаглінак” у нашай супольнасці – Настасся Матвеева.
  8. Заахвочваем да малітвы за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі. Асаблівым чынам - за парафію св. Мацвея (Тарноўская дыяцэзія, Польшча), а таксама парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), а таксама паасобных святароў нашай краіны.
  9. Шчырая падзяка за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
  10. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1241 раз Последнее изменение Понедельник, 17 Октябрь 2016 16:13

Наведвальнікі

4179348
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1555
4114
15578
4137111
65096
103734
4179348
Your IP: 54.91.71.108
Server Time: 2019-06-20 16:14:45
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.