Версия для печати
Воскресенье, 02 Октябрь 2016 09:56

Пастырскія аб’явы на 02.10.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXVIІ  Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у  аўторак, сераду – святая Імша ў 18.00
  • у панядзелак, чацвер, пятніцу, суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе.
  • у нядзелю – 9 кастрычніка – святая Імша ў 16.00
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 4 кастрычніка – успамін св. Францішка Асізскага
  • 7 кастрычніка – успамін НПМ Ружанцовай
  1. Распачаўся кастрычнік – месяц, калі мы асаблівым чынам закліканы да малітвы на ружанцы.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  3. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  4. Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія мы распачалі на мінулым тыдні. З Божай дапамогай хочам у бліжэйшыя дні скончыць заліццё фундамента пад прыбудоўку, якая знешне зменіць нашую капліцу.
  5. Шчырая падзяка за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
  6. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1216 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)