^Наверх

Суббота, 24 Сентябрь 2016 20:09

Пастырскія аб’явы на 25.09.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXVІ  Звычайная Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у  панядзелак і суботу – святая Імша ў 10.00
  • у аўторак і сераду – святой Імшы ў капліцы не будзе.
  • у чацвер і пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у нядзелю – 2 кастрычніка – святая Імша ў 16.00
  • На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 27 верасня – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара
  • 29 верасня – свята святога Міхала Арханёла, свв. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў.
  • 30 верасня – успамін св. Гераніма, святара і Доктара Касцёла
  1. Сёння, 25 верасня – а 15.00 ў Бялынічах – парафіяльнае свята.  Невялікая пілігрымка з Горак у гэтае асаблівае месца для ўсёй Беларусі распачнецца а 12.30. Колькасць месцаў – абмежаванае (звяртацца да святара).
  2. У днях 26-29 верасня ў Касцюковічах – святарскія рэкалекцыі. Запрашаем маліцца за ўсіх святароў, асабліва тых, якія выконваюць пастырскае служэнне на Магілёўшчыне.
  3. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  4. 29 верасня – просім заступніцтва св. Міхала Арханёла, Апекуна Беларусі.
  5. 1 кастрычніка – ІІІ дзень Агульнабеларускай навэнны.
  6. У нашым невялікім кіёску – пры выхадзе з капліцы – новы нумар часопіса “Дыялог”. Ёсць магчымасць набыць каляндар на 2017-ы год. Звяртацца да Настассі Матвеевай.
  7. Шчырая падзяка за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
  8. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1291 раз Последнее изменение Воскресенье, 25 Сентябрь 2016 09:18

Наведвальнікі

4369609
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1146
5647
13973
4342223
45625
51397
4369609
Your IP: 34.204.175.38
Server Time: 2019-09-20 17:08:38
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.