Версия для печати
Вторник, 20 Сентябрь 2016 17:12

Пастырскія аб’явы на 18.09.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

  XXV  Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у чацвер – святая Імша ў 18.00
  • у нядзелю – 24 верасня – 10.00 – святая Імша
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:

20 верасня – успамін Маці Божай Бялыніцкай

21 верасня – свята св. Мацея

  1. У аўторак – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.  Распачнецца вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Таксама ў гэты дзень асаблівым чынам будзем далучацца да Сусветнай малітвы аб міры.
  2. 24-25 верасня – адбудзецца пешая пілігрымка Магілёў-Бялынічы.
  3. 24 верасня у Мсціслаўі а 9.30 з нагоды свята «Дажынкі-2016» адбудзецца святая Імша падзякі за ўраджай. Хто хацеў бы далучыцца да супольнай малітвы – планаваны выезд з Горак а 8.15. Звяртацца да святара.
  4. 25 верасня а 15.00 – парафіяльнае свята ў Бялынічах. Таму ў нашай капліцы святая Імша будзе толькі а 10 гадзіне. Хто хацеў бы далучыцца да святкаванняў у гістарычнай “Беларускай Чэнстаховы” – звяртаемся да святара.  Выезд у Бялынічы з Горак – а 12.30. Вяртанне – каля  19.00
  5. Шчырая падзяка ўсім за актыўны ўдзел падчас нашага парафіяльнага свята, за клопат аб прыбіранні капліцы і тэрыторыі. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання Дня Пана і плённых дзён працы!

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1582 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)