^Наверх

Понедельник, 06 Июнь 2016 16:01

Пастырскія аб’явы на 05.06.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

X  Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак і аўторак – святой Імшы у капліцы не будзе
  • у сераду, пятніцу – 18.00 – святая Імша
  • у чацвер, субота – 10.00 – святая Імша
  • у нядзелю – 12 чэрвеня – 16.00 – святая Імша
  • У літургіі ўспамінаем:
  • 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала
  1. Як памятаем, раней была пададзеная інфармацыя аб арганізацыі пешай пілігрымкі. Магілёў-Будслаў. Нажаль з “тэхнічных” прычын асобнай пілігрымкі з Магілёўшчыны не будзе. Аднак ёсць магчымасць далучыцца да іншых пілігрымак.
  2. Месяц чэрвень, які хутка наступіць, будзем перажываць, асаблівым чынам звяртаючыся да Госпада Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста – у капліцы пасля кожнай святой Імшы на працягу ўсяго месяца – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
  3. 9 чэрвеня мінулага года – Папа Францішак прызначыў біскупам Аляксандра Яшэўскага, салезіяніна, які з’яўляецца дапаможным біскупам нашай архідыяцэзіі з асаблівым пастырскім клопатам над Магілёўшчынай. Заахвочваем да малітвы за біскупа Аляксандра, каб ён сапраўды аддана і плённа працаваў на нашай зямлі.
  4. 13 чэрвеня – свята ў парафіі св. Антонія ў Магілёве. Адпустовая святая Імша адбудзецца вечарам а 18.00. Хто хацеў бы далучыцца да святкаванняў – будзем арганізоўваць невялікую пілігрымку. Вялікая просьба на працягу тыдня паразважаць і калі будзе жаданне і магчымасць – звяртацца да святара.
  5. Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы. Запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы, каб нашая невялікая святыня была прыгожай і радавала вока.
  6. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1523 раз

Наведвальнікі

4356497
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
861
1176
861
4342223
32513
51397
4356497
Your IP: 3.229.122.166
Server Time: 2019-09-15 19:26:12
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.