^Наверх

Воскресенье, 28 Февраль 2016 07:58

Пастырскія аб’явы на 28.02.2016

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІIІ Нядзеля Вялікага Посту

 

РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

29.02.2016 – панядзелак а 18.00 – святая Імша

01.03.2016 – аўторак а 10.00 – святая Імша

02.03.2016 – серадаа 18.00 – святая Імша, малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай

03.03.2016 – чацвер а 10.00 – святая Імша

04.03.2016 – пятніца а 18.00 – святая Імша, Крыжовы Шлях

05.03.2016 – субота  а 10.00 – святая Імша

06.03.2016 – нядзеля – ІV Нядзеля Вялікага Посту - 10.00, 16.00 – святая Імша

  1. У пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.
  2. Пры ўваходзе – новы выпуск нашага парафіяльнага білютэня “Еmmaus.
  3. Папа Францішак у Годзе Божай Міласэрнасці заахвочвае да асаблівай магчымасці адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту падчас Вялікага Посту – пятніцу і суботу перад IV Нядзеляй Вялікага Посту зрабіць своеасаблівым часам “24 гадзіны для Пана” – гэта будзе 4-5 сакавіка. Таму ёсць такая прапанова – арганізаваць ў нашай супольнасці такую магчымасць, каб прынамсьці напрацягу дня, хоць на 1 хвіліну, знайсці паміж сваіх штодзённых абавязкаў магчымасць наведаць капліцу і ўшанаваць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце, памаліцца за сябе, родных, блізкіх знаёмых. Падобная ініцыятыва будзе таксама адбывацца ў Магілёве – 5-6 сакавіка. Таксама 6 сакавіка – чуванне моладзі ў Магілёве – больш падрабязную інфармацыю знойдзем на старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне
  4.  Сёння збор ахвяраванняў прызначаецца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”
  5. 4 сакавіка – упамін св. Казіміра – прастольнае свята ў парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве.
  6. У мінулы чацвер да вечнасці адышоў Яніс Лукашэвіч, брат п.Яўгеніі. Шчырая просьба памаліцца аб супакоі яго душы. Вечны адпачынак дай яму, Пане…
  7. Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
  8. Дзякуй кожнаму, хто ў розны спосаб дапамагае ў правядзенні рамонтных прац у парафіяльным доме. Таксама просьба аб малітве ў інтэнцыі справы з пераафармленнем будынку нашай капліцы.
  9. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1739 раз Последнее изменение Воскресенье, 28 Февраль 2016 08:00

Наведвальнікі

4444532
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1516
2168
1516
4430116
43529
77019
4444532
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 19:26:40
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.