^Наверх

Понедельник, 28 Сентябрь 2015 13:57

Пастырскія аб’явы на 27.09.2015

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХХVІ Звычайная Нядзеля

v     На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00

ü  у сераду, суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе

ü  у наступную нядзелю, 4 кастрычніка – святая Імша ў 16.00

v     У літургіі:

  • 29 верасня – свята св. Міхала, св. Габрыэля і св. Рафала, арханёлаў. Шчыра запрашаем на супольную малітву ў інтэнцыі нашай Радзімы, бо св. Міхал Арханёл – Апякун Касцёла ў Беларусі.
  • 30 верасня – успамін св. Гераніма
  • 23 верасня – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
  • 1 кастрычніка – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

v     Месяц кастрычнік – асаблівы час малітвы ружанцовай. Запрашаем да удзелу ў ружанцовых набажэнствах. Агульная інтэнцыя малітвы ў нашай архідыяцэзіі: аб плёнах Сіноду, прысвечанага “Пакліканню і місіі сям’і ў Касцёле і ў сучасным свеце”.

v     На нашай парафіяльнай старонцы www.kasciol.by ўжо ёсць вялікі фотарэпартаж з асвячэння нашай святыні. Калі Бог дазволіць, у перспектыве зробім дыск з фотаздымкамі.

v     Біскуп Аляксандр шчыра дзякуе ўсім ўдзельнікам суботніка, які адбыўся ўчора.

v     Арганізуецца курс падрыхтоўкі да прыняцця сакраманту канфірмацыі – сакраманту хрысціянскай сталасці. Хто яшчэ не быў бежмаваны – калі ласка, запішыцеся ў святара. Удзяленне сакраманту плануецца ў наступным, 2016г. – які вельмі важны для нашай парафіі, бо ў 2006г. распачалося аднаўленне каталіцкай супольнасці ў Горках (біскуп Антоні Дзям’янка прызначыў душпастырам у Горкі кс. Віталія Марфеля).

v     У наступную нядзелю, 4 кастрычніка – а 15.00 – катэхеза для дзяцей (у парафіяльным доме).

v     Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1706 раз

Наведвальнікі

4297352
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1041
2527
1041
4285858
24765
64990
4297352
Your IP: 100.24.209.47
Server Time: 2019-08-18 12:54:25
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.