^Наверх

Воскресенье, 20 Сентябрь 2015 22:04

Вялікі фотарэпартаж з асвячэння капліцы.

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

Шчыра дзякуем спадару Аляксандру Храмко, які сапраўды па-мастацку здолеў захаваць самыя пяшчотныя моманты нашага святкавання. Няхай Госпад узнагародзіць!

 

 

Напачатку свята мы прывіталі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB перад капліцай. Ад імя ўсёй каталіцкай супольнасці Горак прамовілі Таццяна Анатольеўна з мужам Мар’янам Эдуардавічам.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Затым з парафіяльнага дома адбылася працэсія на ўваход. Уваходзячы ў капліцу, мы асаблівым чынам прасілі заступніцтва Богародзіцы ў Бялыніцкай іконе.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Пасля прывітальнага слова кс. Андрэя адбылося асвячэнне сцен капліцы і вернікаў. “Асвяці гэтую ваду сваім благаслаўленнем, каб акрапленне нас і сцен гэтай святыні было знакам успаміну сакрамэнту хросту, праз які, абмытыя з граху, мы сталіся ў Хрысце святыняй Твайго Духа. Учыні, каб з усімі братамі, якія будуць у гэтай капліцы здзяйсняць святыя сакрамэнты, мы дасягнулі нябеснага Ерузалема.” – менавіта такія словы малітвы гучалі з вуснаў біскупа Аляксандра.  “Бог, Айцец міласэрнасці, няхай заўсёды прысутнічае ў гэтым доме малітвы, а ласка Духа Святога няхай ачысціць жывую святыню, якой мы з’яўляемся.”- заклікаў іерарх, а удзельнікі Літургіі адказалі “Амэн”, г.зн. “Няхай так станецца!”

 

joomlamodniyportal.ru

 

Непасрэдна пасля гаміліі і Вызнання веры распачалася наступная частка асвячэння нашага новага месца малітвы - благаслаўленне  алтара. Асаблівым чынам неяк у сэрцы рэхам адгукаліся словы малітвы, якую прамаўляў біскуп: “Просім Цябе, Божа, прымі нашыя малітвы праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі Панны ў Бялыніцкай іконе і ўсіх святых і ўчыні, каб гэты алтар стаў месцам, дзе здзяйсняюцца вялікія таямніцы збаўлення. Няхай сюды Твой народ прыносіць Табе дары, прадстаўляе свае жаданні і ўзносіць просьбы ў духу глыбокай пабожнасці і з сыноўскім даверам.”

 

Пасля падрыхтоўкі алтара для літургіі адбылося асвятленне капліцы – урачыстае запальванне свечак на алтары і уключэнне усяго святла ў новым месцы малітвы. “Няхай у Касцёле яснее святло Хрыста, каб усе народы пазналі праўду” – заклікаў біскуп Аляксандр.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Вельмі хвалюючым момантам падчас святочнай Эўхарыстыі стаў момант працэсіі з дарамі, тым больш што рабілі мы гэта ўпершыню.

 

На заканчэнне святой Імшы парафіяне шчыра падзякавалі біскупу Аляксандру. Святар парафіі падзякаваў усім удзельнікам Літургіі, а біскуп асаблівым чынам выказаў словы ўдзячнасці кожнаму, хто прычыніўся да паўстання нашай капліцы.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Пасля адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, і, напэўна, ўпершыню за многія гады горацкія каталікі і госці парафіі змаглі прайсці за Хрыстом ва ўрачыстай працэсіі вакол капліцы, славячы Бога гімнам “TeDeum...” Потым быў падпісаны памятны дакумент аб асвячэнні капліцы.

 

Але на гэтым святкаванне не скончылася – наперадзе быў яшчэ і сумесны пачастунак, а таксама музычны выступ моладзі з Магілёва, падчас якога кс. Андрэй з Мар’янам Эдуардавічам, старшынёй парафіяльнага камітэту, уручылі Лісты падзякі для асоб, якія асаблівым чынам адзначыліся падчас трывання рамонтных прац.

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 2250 раз Последнее изменение Вторник, 29 Сентябрь 2015 18:52

Наведвальнікі

4440136
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
565
1452
10020
4417770
39133
77019
4440136
Your IP: 3.228.24.192
Server Time: 2019-10-18 11:38:16
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.