^Наверх

Воскресенье, 16 Август 2015 08:45

Пастырскія аб’явы на 16.08.2015

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХХ Звычайная Нядзеля

v     На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  З панядзелку па суботу ўключна – святой Імшы ў капліцы не будзе

ü  у нядзелю– святая Імша ў16.00

v     У літургіі:

  • 20 жніўня –  успамін св. Бэрнарда.
  • 21 жніўня – успамін св. Пія Х.
  • 22 жніўня – успамін НПМ Каралевы

v     Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы на мінулым тыдні. Ахвотных прыбіраць святыню запрашаем паводле графіка, які знаходзіцца на дошцы аб’яў у сакрыстыі.

v     Молімся за ўсіх дабрадзеяў нашай парафіі. Як бачым да асоб, якія нам дапамагаюць, далучыліся яшчэ многія людзі добрай волі – парафія Беззаганнага Сэрца НПМ ў Оршы ахвяравала нам алтар, а пры дапамозе фундацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы мы ўжо маем наступныя літургічныя рэчы: новыя званкі, кадзільніцу, а самае галоўнае – невялікую манстранцыю, якая служыць для выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту.

v     19 верасня – асаблівы дзень для нашай парафіі – парафіяльнае свята, падчас якога адбудзецца асвячэнне капліцы. Просьба ўжо цяпер запрашаць родных, знаёмых. У наступную нядзелю будзе аб’яўлена ўступная праграма святкавання – шчыра разлічваем на сумленны удзел кожнага. Таму на гэтым тыдні ёсць  прапанова сабрацца разам на сумесную працу, каб распачаць падрыхтоўку тэрыторыі, якая прыналежыць парафіі.

v     Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1682 раз

Наведвальнікі

4440227
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
656
1452
10111
4417770
39224
77019
4440227
Your IP: 3.228.24.192
Server Time: 2019-10-18 12:15:11
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.