^Наверх

Воскресенье, 16 Август 2015 00:20

Нашая парафія наведала Магілёўскую катэдру

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

15 жніўня адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. На супольную малітву сабраліся святары і вернікі з Магілёва, Крычава, Чавусаў, Бабруйска, Мсціслаўля і іншых мясцін нашага рэгіёна. Канешне, мы таксама не маглі не паехаць J, тым больш што хутка і ў нас будзе свята парафіі.

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDBНапачатку Эўхарыстыі іерарх падкрэсліў асаблівае заступніцтва Багародзіцы над магілёўскай святыняй, якая ў свой час была катэдрай самай вялікай дыяцэзіі ў свеце. “Гэтая асаблівая апека Дзевы Марыі Унебаўзятай сімвалічна выражаецца і ў галоўным алтары, і ў роспісе купала нашай катэдры” – заўважыў біскуп.

У гаміліі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці звярнуў увагу на неабходнасць браць прыклад у Марыі як узору пацвярджэння жыццём нашай веры і поўнага адданя Богу. “Маці Божая не шмат гаварыла, але жыццём сведчыла аб тым як трэба перамагаць цяжар штодзённасці, як давяраць Богу і заўжды заставацца вернай Слугой Пана” – падкрэсліў біскуп Аляксандр. Таксама падзяліўшы жыццё Панны Марыі на тры этапы: таямніцу Уцелаўленне; містэрыюм Пасхі; спасланне Духа Святога, іерарх заахвочваў усіх перамяняць сваё жыццё, каб заўсёды выконваць волю Божыю, прымаць свой крыж як неабходнасць для збаўлення і быць адкрытымі на дзеянне Духа Святога, каб словы, думкі і ўчынкі былі напоўнены Богам.

Пасля Літургіі Слова адбылася працэсія з дарамі. Вернікі Магілёва прынеслі да алтара свячу і стулу – сімвал ахвяры Святой Імшы у гонар Найсвяцейшай Дзевы, просячы Матчынай апекі Багародзіцы, каб Яна паказвала дарогу да Айца Нябеснага і дапамагала не збіцца з праўдзівай дарогі. Пасля дзеці прынеслі ружанец як сімвал трывалай малітвы, да якой заклікала Найсвяцейшая Панна. Таксама да Божага алтара вернікі прынеслі плён зямлі гэтага году, просячы, каб праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Унебаўзятай, Айцец Нябесны шчодра благаславіў нашу працу, сады і агароды.

На заканчэнне святой Імшы біскуп Аляксандр падзякаваў шчыра ўсім за супольную малітву, прысутнасць і заклікаў не баяцца сведчыць аб Хрысце. Асаблівым чынам іерарх падзякаваў кс. Паўлу Беразуну за падрыхтоўку парафіяльнага свята, і ўсім тым, хто прычыніўся да яго арганізацыі свята і яго ўпрыгожвання.

Пасля бескрывавай Ахвяры Хрыста адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол святыні і бласлаўленне ўраджаю гэтага года: збожжа, садавіны і гародніны.

Бласлаўляючы вернікаў падчас працэсіі на выхад, біскуп Аляксандр віншаваў усіх са Святам, а вернікі адказваючы віншавалі яго.

А пасля супольнай малітвы мы яшчэ мелі магчымасць спаткацца з біскупам Аляксандрам і атрымалі прыватнае пастырскае благаслаўленне на падрыхтоўку да парафіяльнага свята.

Фотарэпартаж з урачыстасці глядзіце тут

Прочитано 1645 раз

Похожие материалы (по тегу)

Наведвальнікі

4584331
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
400
3081
12081
4551938
32393
79930
4584331
Your IP: 3.95.131.208
Server Time: 2019-12-12 04:07:04
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.