^Наверх

Воскресенье, 28 Июнь 2015 23:44

Маем новага біскупа!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Дарагія парафіяне! 27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

 

Новаму біскупу нададзена Пантыфікам тытулярная біскупская кафедра Furnоs maior, ён скіраваны на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.

 

 

Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас гаміліі, звяртаючыся да біскупа наміната, Апостальскі Нунцый заклікаў: «Ніколі не кажы гэтаму народу, што трэба ўвесь час пакутваць». «Гэты народ павінен адчуць суцяшэнне, і толькі Бог можа суцешыць, бо Ён адзіны можа аддаць сябе да канца», — дадаў арцыбіскуп. «Той канкрэтны чалавек, які пастукаецца ў твае дзверы або да каго пастукаешся ты, з’яўляецца Святым Касцёлам Божым. — Мы, біскупы, павінны заўсёды прысутнічаць сярод свайго народа, каб весці гэтую Божую нявесту да свайго Жаніха — Хрыста».

 

Ужо вельмі хутка, 5 ліпеня, біскуп Аляксандр распачне пастырскае служэнне ў нашым рэгіёне. Шчыра запрашаю горача і аддана маліцца за новага біскупа, каб з Божай ласкай мужна выконваў місію, якую яму даручае Паўсюдны Касцёл.

Паводле: http://catholic.by

Прочитано 1657 раз Последнее изменение Воскресенье, 28 Июнь 2015 23:46

Наведвальнікі

4297291
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
980
2527
980
4285858
24704
64990
4297291
Your IP: 100.24.209.47
Server Time: 2019-08-18 12:26:29
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.