^Наверх

Воскресенье, 24 Май 2015 15:15

Пастырскія аб’явы на 24.05.2015

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Урачыстасць Спаслання Духа Святога

 

v     На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак, суботу– святая Імша ў 10.00

ü  у пятніцу - святая Імша ў 18.00

ü  у суботу– святая Імша ў 9.00

ü  у нядзелю – святая Імша ў16.00

v     Перажываем месяц май – месяц асаблівай малітвы да Багародзіцы Марыі – шчыра запрашаем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах.

v     У наступную нядзелю, 31 мая – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

v     З панядзелку пасля 12.00 да вечара чацвярга святара не будзе – ён будзе удзельнічаць у фармацыйных спатканнях для святароў у Пінску. Аднак, канешне ж, пры неабходнасці заўсёды можна скантактавацца праз мабільную сувязь.

v     На гэтым тыдні ў нашым дэканаце адбудуцца парафіяльныя святы ў наступных парафіях: у панядзелак, 25 мая, - ва ўспамін НПМ, Маці Касцёла – свята ў Чавусах; у суботу, 30 мая, - парафіяльны адпуст у Фашчаўцы (плануецца ўдзел біскупа Юрыя Касабуцкага). Таксама ў наступную нядзелю асаблівы дзень для каталіцкай супольнасці ў Касцюковічах – бо парафія мае тытул Найсвяцейшай Тройцы.

v     Шчырая падзяка кожнаму, хто далучыўся фізічна і духоўна да тых прац, якія мы выканалі на мінулым тыдні. Перад усім, канешне ж п. Анне, якая разам са сваім мужам Аляксандрам ахвярна выканала тую працу, якая усім добра бачная.

v     Ужо хутка з Божай дапамогай распачнём працы па замене даху на плябаніі – парафіяльным доме, у якім жыве святар, і ў якім ў будучым плануем абсталяваць катэхетычны зал, які можна будзе выкарыстоўваць і для спатканняў.

v     Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1969 раз Последнее изменение Воскресенье, 24 Май 2015 15:17

Наведвальнікі

4444552
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1536
2168
1536
4430116
43549
77019
4444552
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 19:28:31
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.