^Наверх

Пятница, 03 Апрель 2015 16:06

Ахвяра за нас і дзеля нас - Вялікая пятніца Мукі Пана

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

дзень посту і жалобы як у касцёлах, так і ў дамах хрысціянаў. Літургія Вялікае Пятніцы пачынаецца ў маўчанні. Працэсія праходзіць да алтара без крыжа і кадзіла, а таксама без свечак. Дайшоўшы да алтара, усе кленчаць, а святар кладзецца на падлозе ў прастрацыі (падае ніц, лягае крыжом). Усе стаюць на калені.

Слова Божае. Пасля гэтага ўсе ўстаюць і праходзяць на свае месцы. Пачынаецца Літургія Слова, якая звяртае асаблівую ўвагу на Мукі Хрыста. У першым чытанні пачуем чацвёртую Песню Слугі Пана з Кніга Ісаі, другое чытанне будзе ўзятае з Паслання да Габрэяў, у той час як у Евангеллі будуць апісаныя Панскія Мукі. Усе тры чытання кажуць нам аб цярпеннях Збаўцы, які быў названы прарокам Ісаям Церпячым Слугою Яхвэ. Ён з'яўляецца Першасвятаром Новага Запавету і праз сваю ахвяру адчыняе нам неба. З'яўляецца Тым, які "прынізіў Сябе аж аж да смерці, а была гэта смерць на крыжы".

Усеагульная малітва. Літургія Слова завяршаецца малітвай вернікаў, якая складаецца з 10 спяваных заклікаў. Усеагульная малітва мае асабліва святочны характар. У гэтым моманце Літургіі мы просім Бога, каб тое збаўленне, якое Хрыстос учыніў на Крыжы, стала ўдзелам усіх людзей. Малітоўна ахопліваем справы Касцёла і свету, просім аб людзях розных рэлігій і за неверуючых, таму што Касцёл з'яўляецца сакрамэнтам збаўлення ўсяго свету, а мы праз гэтую малітву выконваем нашую місію паўсюднага святарства.

Пакланенне святому Крыжу. Пасля заканчэння Літургіі Слова пачынаецца пакланенне святому Крыжу. Святар выходзіць перад алтар і адкрывае па чарзе часткі Крыжа, спяваючы: "Вось дрэва крыжа, на якім вісеў Збавіцель свету". Людзі адказваюць: "Хадземце з паклонам". Пасля адкрыцця Святога Крыжа усе падыходзяць да яго, каб пацалаваць. У гэты асаблівы дзень вернікі стаюць на калені перад крыжом.

Абрад святой Камуніі. Літургія вядзе нас ад крыжа да Эўхарыстыі. Імкнецца нам праз гэта паказаць тое, што існуе цесная сувязь паміж ахвярай крыжа і ахвярай алтара – Святая Камунія, якую мы прымаем з дароў кансэкраваных падчас Імшы Вячэры Пана з Вялікага Чацвярга з'яўляецца нашай ежай дзеля жыцця вечнага. З'яўляецца таксама Плёнам, які даспеў на Дрэве Крыжа, на дрэве новага і несмяротнага жыцця. Пасля словаў "Вось Божы Баранак…" святар паказвае нам ужо не дрэва і знак, але сапраўднае Цела Хрыста. Мы прымаем Яго, таму што толькі Ён дае сапраўднае і поўнае жыццё.

Працэсія да "Божага гробу" Пасля святой Камуніі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу. Затым пачынаецца адарацыя, якая будзе доўжыцца да Пасхальнае вігіліі. На Пасхальную Вігілію мы прынясем свечкі, каб Вялікая Ноч бліснула святлом новай надзеі, як святло свечкі запаленнае ў цемры.

АК, паводле http://ministrant.by, http://www.grodnensis.by

Прочитано 2334 раз

Наведвальнікі

4566357
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
3001
2163
14419
4527541
14419
79930
4566357
Your IP: 3.94.129.211
Server Time: 2019-12-05 20:12:49
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.