Пасхальны Трудуум пачынаецца Імшой Вячэры Пана у Вялікі чацвер, а заканчваецца ІІ Нешпарамі Вялікоднай нядзелі. Выраз «Трыдуум» паказвае, у першую чаргу, не на часавы прамежак з трох дзён, а на тры паслядоўных фазы Велікоднага сакрамэнту: развітальную і, разам з тым, прароцкую Апошнюю Вячэру, Смерць на крыжы, знаходжанне ў пахавальні і Ўваскрасенне.
Вялікі Чацвер. У гэты дзень мы збіраемся вакол Хрыста, як вучні на Апошняй Вячэры. Мы прымаем удзел у тых самых падзеях. Сам Езус запрашае нас да супольнага стала, каб пасля перамянення хлеба і віна ў сваё Цела і Кроў накарміць нашыя сэрцы і целы сваёй Божай Асобай.
У Вячэрніку Хрыстос даў сваім вучням прыклад служэння і ўзаемнай любові, доказам чаго з'яўляца сцэна мыцця ног. З'яўляецца яна ў некаторай ступені доказам у адным знаку цэласнасці выратавальнага дзеяння Бога - прыніжэнне Божага Сына і ўзвялічванне чалавека. Таямніца Божай любові. Бог не падыходзіць да чалавека нібы “з нізу”, выказваючы яму павагу. Такая павінна быць хрысціянская любоў. Таму ў гэты дзень у касцёлах адбываецца абрад сімвалічнага мыцця ног дванаццаці мужчынам, які выконвае святар.
Хрыстос наказаў нам кіравацца ў жыцці любоўю, кажучы: “Гэта мая запаведзь, каб вы узаемна любілі адзін аднаго, як я вас палюбіў”(Ян 15, 12). Любоў павінна выяўляцца ў нашым жыцці праз ўзаемнае служэнне іншым, праз нясенне дапамогі людзям ў выкананні штодзённых абавязкаў.
Падчас Літургіі Вялікага Чацвярга адбываецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнта у капліцу захавання Эўхарыстыі, званай традыцыйна вязніцай. Гэты абрад сімвалічна скіроўвае нашую ўвагу на падзеі, якія адбыліся пасля Апошняй Вячэры: малітва ў Садзе Аліўным, арышт і знаходжанне Езуса ў турме.
Удзячныя Езусу за дар Эўхарыстыі, мы будзем Яго адараваць, паколькі Ён сам прасіў аб гэтым сваіх вучняў: “Журботная душа мая аж да смерці; застаньцеся тут і чувайце са Мной!”
http://www.kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/204-imsha-vyachery-pana-2015#sigProGalleria2a0e3a27b3