^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 14:21

Чым ёсць перыяд Адвэнту?

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Адвэнт азначае святкаванне праўды пра Бога, адкрыццё Бога ў Хрысце, з дапамогай якога ўсё стварэнне можа прымірыцца з Богам. Гэта - працэс, у якім мы цяпер прымаем удзел і завяршэнне якога мы чакаем з нецярплівасцю. Чытанне з Бібліі ў дні Адвэнту яшчэ раз падкрэсліваюць важнасць другога прыйсця Хрыста, адкрые тэмы аб адказнасці за нашую вернасць Яму, аб судзе над грахом і аб надзеі на вечнае жыццё.

Адвэнт характарызуецца духам прадчування, чакання, падрыхтоўкі і жадання. Ён падкрэслівае моцнае імкненне да вызвалення ад усяго зла гэтага свету, упершыню выяўленым ізраілцянамі, калі яны, будучы рабамі ў Егіпце, галасілі ад вялікага прыгнёту. Адвэнт сімвалізуе пакуты тых, хто спазнаў жорсткасць несправядлівасці ў гэтым свеце граху, але хто яшчэ працягвае спадзявацца на вызваленне, якое паходзіць ад Бога, Які пачуў крыкі прыгнечаных рабоў і прынёс вызваленне!

Адвэнт распавядае пра тую надзею, якая з часам не слабее, ўносячы у гэты свет пачуццё чакання Валадара сусвету. Адвэнт таксама распавядае аб тым Богу, Які будзе кіраваць сваімі людзьмі і сваім тварэннем з праўдаю, справядлівасцю і праведнасцю. Гэтая тая надзея, на якую не аднойчы спадзяваліся - кіраванне памазанца, які прынясе свет, справядлівасць і праведнасць.

Прадчуванні Адвэнту часткова ўключае ў сябе чаканне суда над грахом і заклік свету да адказнасці перад Богам. Мы жадаем, каб Бог прыйшоў і змяніў свет! Аднак, як прарок Амос папярэджваў, чаканне прыходу суда ў «дзень Пана» магчыма не будзе днём таго святла, якога хочам мы, таму што паўсюдны свет Божага асуджэння граху так жа ярка будзе асвятляць веруючых людзей.

Такім чынам, з аднаго боку, Адвэнт ўключае вялікае абяцанне, а з другога прыносіць сум, так як да абяцання дадаецца пагроза. Гэта адлюстравана ў Чытаннях на Адвэнт, у якіх ясна чуюцца прарочыя словы аб адказнасці і судзе над грахом. Гэта таксама дакладна спалучаецца з роляй будучага Караля, Які прыйдзе напраўляць, ратаваць і судзіць сусвет.

Паколькі тэма пагрозы злучаецца з тэмай абяцанняў, то Адвэнт лічыцца часам падрыхтоўкі, дзе центральнае мейсца займае малітва. Калі Вялікі пост характарызуецца постам і духам пакаяння, то Адвэнт характарызуецца малітвамі пасвячэння і адданасці, малітвамі прысвядчэння сябе, малітвамі аб вызваленні, малітвамі тых, хто блукае ў цемры і, хто чакае вялікага святла!

Дух Адвэнту вельмі добра выказаны ў прыпавесці аб паннах, якія з нецярпеннем чакаюць прыходу жаніха. Чаканне прыходу жаніха напоўнена вялікай радасцю. Аднак, папярэджанне аб неабходнасці падрыхтавацца да Яго прыходу рэхам гучыць праз усю прыпавесць.

а. Аляксандр Улас, www.jan.by

Прочитано 2198 раз

Наведвальнікі

6105518
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
227
687
3717
6094630
35150
33055
6105518
Your IP: 34.229.172.86
Server Time: 2024-03-29 07:44:01
Счетчик joomla