^Наверх

Воскресенье, 21 Сентябрь 2014 11:48

Парафіяльнае свята 2014 адбылося!

Автор 
Оцените материал
(5 голосов)

20 верасня нашая парафіяльная супольнасць перажывала тытульную урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Варта зазначыць, што рабілі мы гэта, па-сутнасці, упершыню, бо толькі нядаўна Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прызначыла дзень 20 верасня днём літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.

 

 

 

 

Па запрашэнні кс. Андрэя і парафіянаў супольнасць наведала парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, у якой наш святар выконваў пастырскае служэнне ў якасці вікарыя.

 

Канешне ж, да святкаванняў далучыліся і святары Магілёўскага дэканату: кс. Юрый Быкаў з Магілёўскай конкатэдры, а. Ежы Вежхоўскі з парафіі св. Антонія ў Магілёве, кс. Аляксандр Шупенька са Шклова, а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў, кс. Павел Адамовіч з Крычаўскай парафіі, кс. Роберт Мацееўскі з Мсціслаўя, які ў свой час быў таксама адказным за нашую супольнасць. Радасць парафіяльнага свята з намі  падзяліў таксама і кс. Валерый Орсік, душпастыр парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ ў Оршы.

 

Ушанаваць Маці Божую ў Бялыніцкай іконе прыехалі таксама вернікі з Магілёва, Шклова і Фашчаўкі.

 

Перад урачыстай Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. Аляксандр Барыла, дэкан Вілейскага дэканату, адбылося прадстаўленне гістарычнага нарысу нашай парафіі, якое падрыхтавалі пры дапамозе кс. Андрэя наш міністант Станіслаў Пяткевіч і Настасся Матвеева.

 

 

Гамілію прамовіў кс. Аляксандр Шупенька, які ўзгадаў няпросты лёс Бялыніцкай іконы, і заклікаў да таго, каб мы з Найсвяцейшай Дзевы бралі прыклад, як можна і трэба трываць пры Хрысце.

 

У Малітве вернікаў, якую падрыхтавала Ганна Чухманава, мы маліліся як у інтэнцыях Паўсюднага Касцёла, так і ў асабістых патрэбах, а асабліва прасілі Божага благаслаўлення для далейшага развіцця нашай парафіяльнай супольнасці.

 

На заканчэнне святой Імшы адбыліся адмысловыя малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай, і ўпершыню залунаў над капліцай гімн парафіі – узнёслы малітоўны спеў да Маці Божай Бялынцкай, створаны паэткай і кампазітарам, бардам і адначасова арганісткай парафіі святых Сымона і св. Алены ў Мінску Марыяй Новікавай, якая з’яўляецца ўжо даўнім сябрам парафіі.

 

Літвы Хрыстовай Маці-Каралева,

Пад гук мальбы-Літаніі Святой

Глядзіш на нас, Бялыніцкая Дзева

І бласлаўляеш край адвечны Твой.

Бязвер’я ноч мінула – зноў світае,

Ў народзе нашым блік жыцця не згас.

Над Магілёўскім краем сонцам ззяе

Надзеі знак – Бялыніцкі абраз.

Успомняць сцежкі пілігрымаў крокі,

Успыхне памяць у народзе зноў.

Адкажуць рэхам белыя аблокі

Званам жывым Бялыніцкіх муроў.

Літвы Хрыстовай Маці-Каралева,

Пад гук мальбы-Літаніі Святой

Зірні на нас, Бялыніцкая Дзева,

І блаславі народ адданы Твой.” – менавіта такімі словамі мы прасілі заступніцтва Багародзіцы…

 

На памятку аб святкаваннні кожны удзельнік атрымаў невялікі абразік Маці Божай Бялыніцкай.

 

А пасля духоўнай ежы мы усе разам сабраліся на сціплы, але шчыры сумесны пачастунак!

 

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 2914 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Сентябрь 2014 13:26

Наведвальнікі

4179395
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1602
4114
15625
4137111
65143
103734
4179395
Your IP: 54.91.71.108
Server Time: 2019-06-20 16:31:58
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.