^Наверх

Понедельник, 28 Июль 2014 16:58

У Рыме адбудзецца футбольны матч за мір

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

1.09.2014 гпройдзе матч на Алімпійскім стадыёне ў Рыме з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак, аб якім актыўна паведамлялі раней сродкі масавай інфармацыі. На полі з’явяцца Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.

 

Як паведамляецца ў ватыканскім бюлетэні, ідэя з’явілася ў красавіку 2013 г., калі Папа Францішак сустрэўся з нацыянальнымі зборнымі Італіі і Аргентыны, што гулялі таварыскі матч, сродкі ад якога пайшлі на дабрачынныя мэты. Менавіта тады Пантыфік падзяліўся з былым аргентынскім абаронцам Хаўерам Дзанэці ідэяй арганізаваць матч з прадстаўнікамі розных рэлігій, мэтай якога стала б падтрыманне паслання братэрства, якое нясе спорт.

Квіткі на вераснёўскі футбольны матч будуць даступныя з 25 ліпеня, а атрыманыя сродкі выкарыстаюць на звязаны з Папскай акадэміяй навук вучэбны цэнтр «Scholas Occurrentes» і дабрачынны фонд, заснаваны Хаўерам Дзанэці і яго жонкай. Не выключаецца, што Папа Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне.

Крыніца: www.catholic.by

Прочитано 1861 раз

Наведвальнікі

4179474
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1681
4114
15704
4137111
65222
103734
4179474
Your IP: 54.91.71.108
Server Time: 2019-06-20 16:58:59
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.