^Наверх

Понедельник, 21 Октябрь 2013 08:34

Пастырскія аб’явы на 20.10.2013

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXIX Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў і набажэнстваў будзе наступны:

у панядзелак – у 9.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у аўторак, сераду, пятніцу, суботу – у 18.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у чацвер святой Імшы і ружанцовага набажэнства ў капліцы не будзе – у Мінску будзе адбывацца пастырскае спатканне духавенства нашай архідыяцэзіі;

у пятніцу – у 18.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у суботу – у 10.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у наступную нядзелю – у 15.30 – святая Імша і ружанцовае набажэнства.

 

Месяц кастрычнік – гэта месяц, у якім мы асаблівым чынам просім заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, разважаючы таямніцы святога Ружанца. Запрашаем у буднія дні, а таксама канешне, у нядзелю - да супольнай малітвы, як у капліцы, так і ў сем’ях. Ружанец у капліцы будзе адбывацца пасля святых Імшаў.

  

Ужо заўтра ў нашым парафіяльным доме распачнуцца некаторыя рамонты – будзем напраўляць электраправодку, а ў бліжэйшай будучыні таксама заменім старыя вокны на шклопакеты. Шчыра дзякую усім за падтрымку ў гэтай справе. За ўсіх нашых ахвярадаўцаў памолімся сёння падчас ружанцовага набажэнства.

 

Таксама шчырую падзяку хачу выказаць тым, хто дапамог нам здабыць табернакул – вельмі важны літургічны прадмет, бо  ў ім захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамант. Канешне, асабліва заклікаю да малітвы за кс. Сяргея Сурыновіча з Друі і яго парафію, а таксама за сп. Ціну і яе дачку Маргарыту, якая на мінулым тыдні адзначыла 11 год з дня свайго нараджэння.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!

 

 

тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2175 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:33

Наведвальнікі

4356455
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
819
1176
819
4342223
32471
51397
4356455
Your IP: 3.229.122.166
Server Time: 2019-09-15 19:11:52
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.