^Наверх

Понедельник, 05 Май 2014 11:51

Папа Францішак аб Слове Божым і Эўхарыстыі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

“Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса”, - з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, каб прыняць удзел у малітве “Regina Caeli”, 4 мая.

 

 

 

“Евангелле гэтай нядзелі, якая з’яўляецца трэцяй велікоднай, апавядае пра вучняў з Эмауса, – адзначыў Папа. – Яны былі двума вучнямі Езуса, якія пасля Яго смерці і мінання суботы пакінулі Ерузалем і вярталіся, сумныя і прыгнечаныя, у сваю вёску, якая называлася Эмаус. На дарозе ўваскрослы Езус наблізіўся да іх, але яны Яго не пазналі. Убачыўшы іх смутак, Ён напачатку дапамог ім зразумець, што мука і смерць Месіі былі прадугледжаны Божым планам і абвешчаны яшчэ ў Святым Пісанні, і такім чынам зноў запаліў полымя надзеі ў іх сэрцах. У той момант двое вучняў адчулі незвычайнае захапленне гэтым таямнічым чалавекам і запрасілі Яго застацца з імі на вячэру. Езус пагадзіўся і ўвайшоў у іх дом. І калі сядзеў з імі за сталом, благаславіў хлеб і паламаў яго. Тады яны Яго пазналі, але Ён стаў нябачным для іх, пакінуўшы іх поўнымі здзіўлення. Пасля таго, як былі асветлены словам, пазналі ўваскрослага Езуса ў ламанні хлеба – новым знаку Яго прысутнасці. Адразу ж адчулі патрэбу вярнуцца ў Ерузалем, каб падзяліцца з іншымі вучнямі сваім досведам, тым, што сустрэлі жывога Езуса і пазналі Яго ў гэтым жэсце ламання хлеба.

 

Дарога ў Эмаус стала сімвалам нашага шляху веры: Святое Пісанне і Эўхарыстыя – гэта неад’емныя элементы для сустрэчы з Панам. Таксама і мы часта прыходзім на нядзельную святую Імшу з нашымі турботамі, цяжкасцямі і расчараваннямі... Жыццё часам нас раніць і мы ідзем сумныя да нашага “Эмауса”, паварочваючыся спіной да Божага плану. Аддаляемся ад Бога. Але нас сустракае літургія слова: Езус тлумачыць нам Святое Пісанне і запальвае ў нашых сэрцах цяпло веры і надзеі, а ў Камуніі дае сілы. Слова Божае, Эўхарыстыя: чытаць кожны дзень фрагмент Евангелля. Памятайце добра: чытаць кожны дзень фрагмент з Евангелля, а ў нядзелю прыступаць да Камуніі, прымаць Езуса. Так стала і з вучнямі з Эмауса: яны прынялі слова; раздзялілі ламанне хлеба і з сумных і прыгнечаных, якімі сябе адчувалі, сталі радаснымі. Заўсёды, браты і сёстры, Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Памятаеце пра гэта добра! Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса! Слова Божае, Эўхарыстыя напаўняюць радасцю.

 

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі памолімся, каб кожны хрысціянін, перажываючы досвед вучняў з Эмауса, асабліва падчас нядзельнай святой Імшы, зноў адкрыў для сябе ласку перамяняючай сустрэчы з Панам Уваскрослым, які заўсёды з намі. Заўсёды ёсць Cлова Божае, якое дае нам накірунак пасля таго, як сыходзім за шляху; і для нашых стомленасці і расчараванняў заўсёды ёсць паламаны Хлеб, які дазваляе ісці наперад”.

 

Паводле http://catholic.by

Прочитано 1891 раз Последнее изменение Понедельник, 05 Май 2014 11:54

Наведвальнікі

4444521
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1505
2168
1505
4430116
43518
77019
4444521
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 19:25:29
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.