^Наверх

Шчыра вітаем Вас, дарагія браты і сёстры,

на афіцыйнай старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай ў г. Горкі

Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

 

 

Радыё Марыя online

 maria

 
 
 
Пятница, 29 Ноябрь 2013 14:25

Прызначэнне новых біскупаў

Автор

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў:

— біскупам Віцебскай дыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны;

— дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Юрыя Касабуцкага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Шыліо (Scilio);

— дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі — шаноўнага мансіньёра Іосіфа Станеўскага, які ў дадзены момат выконвае абавязкі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыяла Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Табаікара (Tabaicara).

Паведамленне аб новых прызначэннях зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.

Апостальская Нунцыятура, дзякуючы Богу і Святому Айцу за гэты дар, які з’яўляецца знакам асаблівай увагі і клопату аб Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, выказвае найлепшыя пажаданні і сардэчныя віншаванні новапрызначаным біскупам, якія скіроўвае таксама да ўсіх біскупаў краіны, усіх вернікаў і ўсяго беларускага народа, просячы маліцца за новапрызначаных біскупаў і зычліва супрацоўнічаць з імі ў справе будавання Касцёла Хрыстовага ў еднасці з іншымі хрысціянамі і ўсімі людзьмі добрай волі – сынамі і дочкамі дарагой беларускай зямлі.

Воскресенье, 24 Ноябрь 2013 14:03

Пастырскія аб’явы на 24.11.2013

Автор

XXXIVНядзеля Звычайнага Перыяду - урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету

Воскресенье, 24 Ноябрь 2013 13:53

Запрашаем на супольную малітву моладзі

Автор

У бліжэйшую пятніцу-суботу (29-30 лістапада)  ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі.

Воскресенье, 17 Ноябрь 2013 09:04

Пастырскія аб’явы на 17.11.2013

Автор

XXXIІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

Наведвальнікі

4180243
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
148
2302
16473
4137111
65991
103734
4180243
Your IP: 3.94.196.192
Server Time: 2019-06-21 02:17:15
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.